Золотое перо Белой Руси

Золотое перо «Белой Руси» - 2023: чествуем победителей

04.05.2023

В учреждении образования состоялась торжественное мероприятие, посвященное подведению итогов районного этапа республиканского конкурса «Золотое перо «Белой Руси» - 2023» с участием заместителя председателя Первомайской районной организации республиканского общественного объединения «Белая Русь», методиста учебно-методического кабинета Первомайского района города Витебска Русецкой Светланы Михайловны. Мы поздравляем всех участников конкурса, а также учащуюся 9-го класса Соколовскую Ульяну, занявшую 1-ое место. Творческую атмосферу мероприятия создавали: хореографический ансамбль «Акварели», вокальный ансамбль «Карамельки», группа «Анима», солистки образцовой музыкальной студии «Альтанка», участники театрального коллектива «Сцяжынка».

свернуть

Відэаролік "Сем пялётскаў васілька: горад, у якім я жыву"

Па матывах аднаіменнага сачынення Снаравай Валерыі і Хрола Мікіты.
развернуть

Эссе "Казкі-сны пра Беларусь"

Казкі-сны пра Беларусь

Дабранач табе, мая Беларусь, мая светлая казка, вечная мара, чароўная песня! Узышла над зямлёй зорка Венера, каб прынесці дзіўныя сны добрым людзям.

 Ах, якія ночы на Беларусі: то цёмныя, непраглядныя, адзінокія, то светлыя, зорныя, заклікальныя. Чорная пані Ноч павольна плыве ў месяцовай ладдзі, запальвае агеньчыкі зорак у небе. А па зямлі лёгка бяжыць Купалінка, бестурботная дачка агню, напявае калыханкі і кідае пад ногі духмяныя кветкі.

Спіце, добрыя людзі. Хай вам прысняцца дзіўныя казкі-сны пра Беларусь.

У самым сэрцы роднай зямлі, на перакрыжаванні шляхоў і часоў, уначы адбываюцца цуды. Пяюць на воблаку анёлы, вецер-вандроўнік кліча ў запаветную далечыню, блытаюцца сцяжынкі, і не зразумець, у сучасным ты ці ў мінулым, што там – казка, мроя, быль, сон, ява. Мільгаюць вобразы, гукі, твары, падзеі, імёны, краявіды, гады, стагоддзі… Перапляліся ў лёсе Беларусі і шчасце, і гора, і смутак, і радасць, і надзея, і адчай.

Засынай, мой дружа…

Матуля схілілася над калыскай немаўляці, пяшчотна і ласкава загучала светлая мелодыя:

Уначы за акном

Ходзіць добры сон.

Я яго заманю,

Дрэнны сон праганю…

Сладка спіцца пад такую калыханку, заплюшчылі вочкі зоркі-сплюшкі, ніхто не патурбуе твой спакой, сыночак…

Недзе зямлю сатрасае грукат капытоў коней дзікага палявання караля Стаха. Па верасе, па дрыгве скачуць зманлівыя, туманныя цені коннікаў, нясуць трывогу, страх, боль. Абарані нас, Божа…

У восеньскі вечар перад Пакровамі ясна-пекная панна Паўлінка, золатца ненагляднае, сонейка, сакатушка, шчабятушка, ласкава прыгарнулася да чарнабровага Якіма. Як бедненькае сэрцайка трапечацца, як хочацца шчасця з каханым…

Чуюцца стрэлы, выбухі, крыкі – вядзе бой Брэсцкая крэпасць. Плачуць камяні, гараць цагляныя вежы, рвецца на крывавыя шматкі зямля. Ворагі топчуць родную зямлю, нясуць смерць і гора. І не адступіць, не скарыцца, не здрадзіць. Гэта ж дом твой, твая радзіма…

Гарыць вечаровае сонца ў вокнах друкарні Францыска Скарыны, полацкі асветнік усхвалявана трымае ў руках першую беларускую кнігу – «Псалтыр». Слова божае стане спадчынай зямлі беларускай, напоўніць душы чалавечыя чысцінёй і дабрынёй і прывядзе “людзей паспалітых да добрага навучання”.

Вольна раскінулася возера Нарач, нібыта сатканае з блакітнага бяздоннага неба, срэбных зорак, перламутравых жамчужын, празрыстага рачнога пяску. Бясконцая далечыня, слёзы закаханай дзяўчыны, аскепкі чароўнага люстэрка, белая чайка над азёрнай хваляй…

Уначы мільгае сярод чорнага лесу сцярожкі агеньчык вогнішча. Пад дрэвамі сядзіць Бацька Мінай, гора горкае цяжкім каменем лягло на плечы партызанскага камандзіра. Дзе вы, дзеткі родныя, Ліза, Сярожа, Зіначка і маленькі Міша? Які страшны выбар: жыццё сваіх дзяцей ці барацьба з ворагам і тысячы іншых жыццяў…

Ах, якая прыгожая і працавітая дзяўчына Яніна! Ах, які статны і добры хлопец Ясь! І як дурманіць водар скошанай вострай касой канюшыны, што лажыцца роўнымі валамі на полі, і як хрустка надламваецца сцебла жыта пад сярпом! Уся вёска будзе гуляць на шумным вяселлі… 

Узнімаюцца ў нябёсы крыжы полацкай Сафіі святой, да крывавай Нямігі, дзе на таку жыццё кладуць неспадзейна, душу ад цела веюць безнадзейна, з Дудутак ваўком шэрым імчыць праз палі і логі князь Усяслаў Чарадзей. Сцелюцца вакол росныя травы, і плыве крывавы месяц у хмарах...

Сняцца сны аб Беларусі Янку Купалу. Любіць да самазабыцця свой родны кут Якуб Колас. Пад нашэпты пушчаў і бароў, пад напевы завірухаў, нібы пацеркі з бурштынаў, сплятаюць песняры з вытанчаных, прыгожых, яркіх слоў чароўны вобраз Бацькаўшчыны…

Напісана на нябёсах імя Еўфрасінні Полацкай, апякункі і заступніцы зямлі беларускай. Узяла яна мужчынскую моц, пайшла следам за Хрыстом, мячом духоўным адсекла зямныя асалоды, аддаўшы душу Богу і людзям, малітвам за нас. Праз стагоддзі чутна рэха полацкіх званоў і шэпт Еўфрасінні ў келлі саборнай: “Божа, абарані Беларусь…”

Плывуць над Хатынню аблокі, губляючы на зямлю дожджыкам сінім слёзы дзяцей, кожнай вясною крыкам крычаць жураўлі. 149 загубленых душ з дымам паляцелі ў нябёсы, 75 дзіцячых душ. Вогненная вёска – жалеза, бетон, граніт, зямля напалам з крывёю, слязьмі, попелам…

Узвышаюцца над мястэчкам Мір вежы і сцены старажытнага замка, у хвалях проклятага возера адлюстроўваюцца зоркі і месяц. І дагэтуль невядома, дзе схаваны легендарныя скарбы Радзівілаў і чаму Белая Панна, прывід юнай княжны Соф’і, ніяк не можа знайсці супакой…

На палявым алтары-караблі вандруе па хвалях гэтага свету Касцёл, які вядзе ў надзейны порт Хрыста яго Найсвяцейшая Маці Божая, Зорка мора, Валадарка азёраў…

У таямнічым гушчары Белавежскай пушчы, пад векавымі дубамі-волатамі, на Купалле апоўначы зацвітае зіхатлівы і трапяткі цуд – папараць-кветка… Кветка шчасця, кветка нашай зямлі. Кветка-казка...

Прачынайся, мой дружа. Прысніўся табе цудоўны сон. Прамільгнулі ў ім вобразы, лёсы, гукі, твары, падзеі, імёны, краявіды, гады, стагоддзі…

Мая Беларусь – ты сама казка і легенда, маё жыццё, усё жыццё без астатку, мара, набытае шчасце, неба і акіян, і аблашчаная сонцам трава, і першы снег, і ружовы світанак, і тое, што мне наканавана лёсам яшчэ   адкрыць…

Пачынаецца новы дзень. Добрай раніцы, Беларусь!

 

 

 

свернуть
поделиться в: