"Нам этот мир завещано беречь..."

Урок памяти «Блокадному Ленинграду посвящается»

14.02.2024

В рамках мероприятий, посвященных 80-летию освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков и Великой Победы для учащихся 10-го класса прошел урок памяти, посвященный 80-летию снятия блокады Ленинграда. «Все рассказанное и написанное о ленинградской блокаде не может не передать даже ничтожной доли того, что испытали пережившие её люди… Блокадный хлеб! ...Меньше всего в нем было муки, основа его – мякина, отруби, целлюлоза. Голод, холод, постоянные бомбёжки и артобстрелы, болезни. Но город жил. В Ленинграде работали школы, библиотеки, театры. 9 августа 1942 года в зале Ленинградской филармонии состоялось исполнение Седьмой симфонии Шостаковича…». Основным лейтмотивом урока является утверждение «Это не должно повториться!»

свернуть

Урок мужества «Они сражались за Родину»

27.01.2024

Урок мужества «Они сражались за Родину» приурочен к 80-летию со дня освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. Учащиеся 7-х классов обратились к именам героев, благодаря мужеству которых сегодня мы живем под мирным небом. Продолжилось обсуждение в рубрике «История одной фотографии»: трагическая судьба девочки из концлагеря «Озаричи» Веры Курьян. В ходе интеллектуальной игры «80 шагов к Победе» учащиеся продемонстрировали высокий уровень знаний о героических личностях и поворотных событиях Великой Отечественной войны.

свернуть

Марафон "ПОЕЗД ПАМЯТИ"

09.05.2023

Школьники приняли участие в марафоне "ПОЕЗД ПАМЯТИ", посвященном 78-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне в рамках акции "Беларусь помнит" с посещением города Бреста и Мемориального комплекса "Брестская крепость - герой".

свернуть

СШ33 Челлендж-эстафета "Солнечный круг, небо вокруг"

06.05.2023

Концертная программа "Память поколений"

06.05.2023

Концертная программа "Память поколений" прошла в учреждении образования в преддверии Дня Великой Победы в Год мира и созидания. Значимыми были слова, прозвучавшие в адрес участников мероприятия из уст малолетнего узника, ветерана труда Шлыковой Софьи Александровны, которая отметила, что человеку доступно многое, если на Земле будет мирное небо. Яркими и массовыми были выступления творческих коллективов школы: «Горячий снег», «Имена», «А закаты алые», -  песни, которые в очередной раз напомнили присутствующим о героической и трагической истории советского народа. Идею мира и созидания подчеркнули творческие номера «Детство», «Тишина», «Солнечный круг». Гимном праздничного концерта стало коллективное исполнение песни «День Победы». Мы желаем всем мирного неба, созидательной деятельности, успехов и достижений!!!

свернуть

СШ33 Челлендж-эстафета "Стихи победы"

05.05.2023

урок Памяти " Нам этот мир завещано беречь"

05.05.2023

Эсэ "Айчыне ў дар застануцца…"

24.03.2023

Айчыне ў дар застануцца…

Усё ў жыцці чалавека пачынаецца з сям’і: шчаслівае маленства – першыя цацкі, крокі, словы, усмешкі, добрыя кніжкі, сябры; юнацтва – адкрыцці, мары, надзеі, першае каханне, учынкі. За табой стаяць твая сям’я, твой род, твае продкі, родныя людзі. І ў кожнай сям’і, напэўна, ёсць чалавек, які стаў прыкладам, апорай, гордасцю, гонарам, абярэгам для ўсіх родных і сваякоў. Мы, Сакалоўскія, лічым такім свайго дзеда – Рыгора Васільевіча Сакалоўскага.

У нашых сямейных альбомах засталося шмат фотаздымкаў, з якіх глядзіць на нас мой дзядуля. Я часта гартаю старонкі і бачу: вось ён вясковы басаногі гарэзлівы хлапчук, вось ён з бацькамі, а на гэтым здымку сабраліся ўсе Сакалоўскія, з гэтай карткі глядзіць курсант ваеннага вучылішча, сур’ёзны і адказны, тут ён з сябрамі, з жонкай, маёй любімай бабуляй Надзеяй, са сваімі дзяцьмі, унукамі. Я магу па гэтых фотаздымках прыгадаць усё дзедава жыццё: вясковы хлопец, сын сваіх бацькоў, брат, сябар, курсант, салдат, ваенны журналіст, муж, бацька, дзядуля, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч, грамадзянін сваёй краіны, сумленны, справядлівы і добры чалавек.

Мой дзед пайшоў з жыцця, калі я была зусім маленькай, але добра ведаю і паважаю яго, бо сям’я беражліва захоўвае памяць аб гэтым выдатным чалавеку. Ён пакінуў нам у спадчыну свае рэчы, узнагароды, кнігі, дзённікі, успаміны, свае вершы і думкі, свае справы і дасягненні. І мы, Сакалоўскія, ганарымся ім. 

Калі я ўпершыню прачытала дзедавы вершы, то зрабіла неверагоднае адкрыццё. Вясёлкавае лета, духмяная сенажаць, туманны ўсход, сонца, што блукае па разнатраўю, белыя аблокі, салаўіныя песні, срэбныя росы, золата вераснёвага ранка, зімовыя прасторы – такім я ўбачыла навакольны свет вачыма дзеда. Гэта наша Беларусь, адвечная, святая, праведная, блаславёная зямля, шчодрая да дзяцей сваіх. Раней яна здавалася мне звычайнай, а тут загучала як песня, як казка.

Нашай сямейнай традыцыяй сталі вандроўкі па самых любімых дзедавых мясцінах на віцебскай зямлі: мілыя сэрцу Паставы, Віцебск – горад сівой даўніны, спакойная і светлая рэчка Вушачка, хуткаплынная Лучоса і бераг Дзвіны каля Рубы, дзе ён упершыню прызнаўся мілай у каханні…

Асаблівае месца ў жыцці дзеда займаў Афганістан. Я ведаю аб афганскай вайне не толькі з падручнікаў, але і з успамінаў, што захоўваюцца ў яго дзённіках.

Памяць, напамін засталіся і ў вершах, што дыхаюць незломленасцю, мужнасцю, болем, верай. “Афган. Вайна. І мы – сівыя” – дзеду было 33 гады, калі ён атрымаў загад ляцець у далёкую невядомую краіну. Ваенны карэспандэнт Рыгор Сакалоўскі на некалькі гадоў стаў летапісцам гісторыі барацьбы, мужнасці, адвагі, смутку і надзеі.

Я бачу свайго дзеда з аўтаматам – ён бяжыць у атаку разам з салдатамі, прыгае з парашутам, едзе на бронетранспарцёры  па горных дарогах, дзеліцца з пабрацімамі апошнім глытком вады. Я бачу дзеда з лыжкай – ён вячэрае з аднапалчанамі пярлоўкай з памятага кацялка. З алоўкам – ён слухае салдацкія гутаркі і запісвае свае назіранні і ўражанні. Я бачу, як ён ляжыць на прывале пад неласкавымі чужымі зоркамі і марыць, каб усе яго сябры-салдаты жывымі вярнуліся дадому. І яшчэ я бачу яго ў шпіталі – ён плача, трымаючы за руку смяротна параненага маладога байца, які ў апошнія хвіліны жыцця заве матулю. Рэха афганскай вайны даносіцца да нас і праз гады, не дае забыць, турбуе. 

Сапраўдны палкоўнік, мой дзед, назаўсёды захаваў сумленнасць, адказнасць, высакароднасць, прыстойнасць, вернасць абавязку, армейскую выпраўку і, прайшоўшы вайну, зразумеў, што самае важнае – гэта мір на зямлі. Такімі ж выраслі яго ўнукі, Сярожа і Жэня, сапраўдныя мужчыны.

Заўсёды дзед падкрэсліваў, што дваццатае стагоддзе яго не адпускае: там прайшла большая частка жыцця, там застаўся родны дом і калодзеж, там жыла матуля, там лёс падараваў вернае сяброўства, першае каханне, там шумелі маладыя клёны і грукатала вясновая навальніца.

Але і дваццаць першае вітаў ён з радасцю і надзеяй, бо душою заўсёды заставаўся маладым, улюбёным у жыццё. Усе ў нашай сям’і успамінаюць яго знакаміты юбілейны вокліч: ”Шэсцьдзесят!.. Шэсцьдзесят?!” Новае стагоддзе прынесла новыя адкрыцці, уражанні, выраслі дзеці, нарадзіліся ўнукі, мянялася жыццё, краіна.

Рыгор Сакалоўскі, паэт-лірык, пакінуў нам у дар сваю любоў да роднай зямлі. Яго святая васільковая Беларусь стала песняй, надзеяй, верай і вясной для кожнага. Шчодра і бескарысліва ён аддаў нам музыку дажджу, блакітнавокія далі-разлогі, заліўныя лугі, белыя бярозы, светлую восень, векавыя пушчы, першыя вячэрнія зоркі, сцюдзёныя крыніцы. Валодай усімі гэтымі скарбамі, беражы іх, захоўвай у сваім сэрцы.

Здаецца, быццам ён звярнуўся асабіста да цябе, менавіта табе адкрыў таямніцы чалавечых пачуццяў, табе даверыў мудрасць жыцця. Запаветам для кожнага беларуса сталі яго заклікі: шануй бацькоў сваіх, дары каханне і пяшчоту адзінай, сябруй шчыра і самааддана, беражы родных, дзяліся з імі багаццямі сваёй душы.

Засталіся нам і песні дзеда, беларускія кампазітары Лучанок, Ханок, Зарыцкі, Захлеўны, Раінчык ацанілі яго паэтычнае майстэрства і да вершаў напісалі музыку. Дзедавы песні часта гучаць у радыёэфіры.

Рыгор Сакалоўскі, паэт-грамадзянін, грамадскі дзеяч, публіцыст,  рэдактар ваеннай газеты “Во славу Родины”, кіраўнік Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў, унёс вялікі ўклад ва ўмацаванне міру на зямлі, перадаў беларусам пачуццё гонару і годнасці, жаданне вывучаць гісторыю і традыцыі Бацькаўшчыны, магчымасць карыстацца ўсімі здабыткамі мінулага. Яго вершы – падарожжа па родным краі. Бягуць дарогі ў розныя куткі Радзімы: Мінск, Віцебск, Мядзель, Салігорск, Барысаў, Заслаўе, Любань, Вілейка, Лагойск, Нясвіж, Жодзіна, Маладзечна, Узда… Даюць нам моц і трываласць чыстыя галасы Коласа, Купалы, Багдановіча, праваслаўныя святыні Жыровічаў, Турава і Полацка, старажытныя кнігі Скарыны, слуцкія паясы, буслы над дахамі, песні народныя…

Разам са сваімі сябрамі, таварышамі і аднадумцамі, Рыгорам Барадуліным, Піменам Панчанкам, Нілам Гілевічам, Мікалаем Чаргінцом, Генадзем Бураўкіным, Іванам Шамякіным, Аркадзем Куляшовым, дзед словам і справай служыў грамадству, людзям, Радзіме. Ён аб’ездзіў усю Беларусь, сустракаўся з людзьмі, шчыра цікавіўся іх думкамі, жаданнямі, праблемамі і цяжкасцямі.

Рыгор Сакалоўскі, чалавек, раскрыў нам сакрэты шчасця. Яно заўсёды побач з намі: у адзінай і любай, у дзецях і ўнуках, у сябрах, у справах, турботах і клопатах, ва ўчынках, у веры ў Бога, у кожнай праяве жыцця, у мірных днях, радасных святах і плённай працы.

Дзед пайшоў з жыцця, калі яму было 64 гады. У яго было столькі планаў, задумак, натхнення і жадання працаваць… У яго кабінеце засталося ўсё, як было пры ім: насценны гадзіннік працягвае адлічваць хвіліны, на пісьмовым стале ляжаць алоўкі, нататнікі з недапісанымі радкамі, рукапісы, газеты, часопісы, а на паліцах – кнігі, кнігі…

З намі назаўсёды дзедавы песні, вершы, артыкулы, думкі, справы, дасягненні, мары, успаміны, і ўсё, што ў сваім жыцці прайшоў, перажыў, адчуў, зразумеў Рыгор Васільевіч Сакалоўскі, застанецца ў дар Айчыне, у дар людзям.  

 

Автор: Соколовская Ульяна, учащаяся 9 класса. 

свернуть

Встреча "От исторической памяти - к миру и созиданию"

24.02.2023

В преддверии Дня защитника Отечества состоялась традиционная встреча активистов общественных объединений "Белорусский республиканский союз молодежи" и "Белорусская республиканская пионерская организация" с жительницей блокадного Ленинграда Гуровой Санелмой Андреевной. Содружество со свидетелем трагических событий Великой Отечественной войны у учащихся учреждения образования сложилось более 15 лет назад, однако тема диалога, который происходит при каждой встрече, является вечной и актуальной для людей всех поколений: ценность человеческой жизни, трагедия войн, долг каждого человека в укреплении идеи сохранения мира.

свернуть

Торжественное мероприятие «Мужество. Доблесть и честь»

24.02.2023

   Торжественное мероприятие «Мужество. Доблесть и честь» приурочено к Месячнику патриотического воспитания «За честь Отчизны!» и Году мира и созидания. Долг молодого поколения – хранить память о воинской доблести и героизме дедов и отцов. На их примерах, их подвигах воспитывать благородство, решительность, смелость.

   Февраль знаменателен тем, что все чествуют защитников Отечества. Нет более высокой миссии на земле, чем служить своей Родине, своей Отчизне! Пусть этот праздник будет всегда мирным и радостным. Торжественное мероприятие подготовлено силами творческих коллективов учреждения образования и активом ОО «БРПО». Пусть новая история нашей страны будет только мирной и созидательной.

 

свернуть
поделиться в: