Вячоркі "Ішла Каляда, калядуючы"

12.02.2022

У 9 "Б" класе прайшло фальклорнае свята "Ішла Каляда калядуючы!" 

Вучні далучыліся да скарбаў нацыянальнай культуры, да беларускіх абрадавых традыцый. Свята праводзілі Гаспадар і Гаспадыня. Яны расказалі вучням пра святочны стол, калядны гурт, асаблівасці правядзення Каляд. Вучаніца 3 "А" класа Дывыдзька Аляксандра паведаміла пра галоўны вобраз Каляд - Казу. Цікавым быў аповед пра Калядную Зорку. Гучанне калядных песень, узнёслы настрой, цікавы матэрыял спрыялі поспеху мерапрыемства.

поделиться в: