Выстава-прэзентацыя "Сучасная і адвечная мая Беларусь"

16.04.2022

Для вучняў 4-х класаў шосты школьны дзень прайшоў у бібліятэцы: яны наведалі выставу-прэзентацыю "Сучасная і адвечная мая Беларусь", у ходзе якой пазнаёміліся з кнігамі пра гісторыю роднай краіны, яе развіццё, дзень сучасны. Удала дапоўнілі прэзентацыю паштоўкі розных гадоў, на якіх размешчаны фотаздымкі знакамітых месцаў Беларусі ў розныя гады, а таксама шэдэўраў беларускага майстэрства, створаныя ў нашыя дні. Наведвальнікі выставы падтрымалі дэвіз мерапрыемства - "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца". 

поделиться в: