Раённае пасяджэннне ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

20.01.2023

20 студзеня 2023 года на базе ВАІРА адбылося раённае пасяджэнне ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. У рамках пасяджэння ВМА прайшоў семінар па тэме "Інфармацыйна-камунікатыўная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры". Шынгарова С.М., метадыст упраўлення кіруючых кадраў, спецыялістаў адукацыі і інавацыйнай дзейнасці, выступіла перад удзельнікамі пасяджэння з тэмай "Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій для стварэння навучальных гульняў". З вялікай цікавасцю прайшлі практычныя заняткі па тэме "Інтэрактыўныя мультымедыйныя інтэрнэт-рэсурсы", якія правяла Бабаед В.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Слабадская яслі-сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна".

Удзельнікі пасяджэння адзначылі высокі ўзровень праведзеннага мерапрыемства, накіраванага на ўдасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў па пытаннях інфармацыйнай культуры і медыякампетэнтнасці.

поделиться в: