Мерапрыемства "Зямля пад белымі крыламі"

21.02.2020

19.02.2020 прайшло мерапрыемства "Зямля пад белымі крыламі". У аснову пакладзены этнаграфічны нарыс У.Караткевіча. На мерапрыемстве ішла гаворка пра харчаванне беларусаў. Вучні з задавальненнем прэзентавалі рэцэпты беларускіх страў, якія папулярны ў іх сем'ях. Цікавая інфармацыя, красамоўныя выступленні вучняў, пазнавальны відэаматэрыял, беларуская мова, захапляльная музыка - усё гэта прынесла поспех мерапрыемству. Кульмінацыяй урока стаў майстар-клас адной з маці вучняў, якая пазнаёміла з тэхналогіяй прыгатавання беларускай стравы-хрушчоў. Салодкае печыва разышлося на "ўра".

У канцы мерапыемства вучняў чакаў багаты беларускі стол.

Мерапрыемства спрыяла знаёмству вучняў з гісторыяй і культурай свайго народа.





поделиться в: