Інтэлектуальная гульня "Размаўляй са мной па-беларуску"

21.02.2020

21 лютага 2020 года для вучняў 5 “А” класа была праведзена інтэлектуальная гульня “Размаўляй са мной па-беларуску”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзел у мерапрыемстве прымалі тры каманды: “Акалічнасць”, “Дзеяслоў”, “Ў”. Гульцы актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, чыталі на памяць вершы пра родную мову, з літар складалі словы, узгадвалі беларускія прыказкі і прымаўкі.

Інтэлектуальная гульня спрыяла пашырэнню ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, гісторыі і культуры.

поделиться в: